БЕЛ Ł РУС

У Мінску абакралі царкоўную краму на 90 млн рублёў

15.08.2014 / 13:11

Nashaniva.com

Супрацоўнікамі Партызанскага РУУС Мінска адшукваецца падазраваны ва ўчыненні крадзяжу з царкоўнай крамы па вуліцы Стаханаўскай. Урон ад дзеянняў зламысніка склаў прыблізна 89 мільёнаў рублёў. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, работнік царкоўнай крамы, які прыйшоў раніцай на працу, убачыў, што акно ў памяшканні разбіта, а беспарадак у самім будынку гаворыць аб тым, што ноччу тут нехта пабываў. 

Супрацоўнікам крымінальнага вышуку раённага УУС удалося ўстанавіць асобу маладога чалавека. Гэта 32-гадовы мінчанін, раней неаднаразова судзімы за крадзяжы. 

Паводле папярэдніх падлікаў, здабычай зламысніка сталі больш як 800 вырабаў з серабра і золата, амаль 200 кішэнных абразкоў, а таксама скрынка царкоўнага віна. 

Вядзецца вышук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула