БЕЛ Ł РУС

У Мінску згарэў помнік драўлянага дойлідства пачатку ХХ ст.

15.08.2014 / 14:53

У Мінску згарэў дом, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю як помнік гарадскога драўлянага будынка пачатку ХХ ст.

Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

«Ноччу 14 жніўня ў Мінску згарэў дом, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю як помнік гарадскога драўлянага будынка пачатку ХХ ст. Пажарныя прыехалі па выкліку ў лічаныя хвіліны, аднак дом быў ужо цалкам ахоплены агнём», - сказаў Віталь Дэмбоўскі.

Драўляны аднапавярховы будынак па адрасе завулак Паўночны, 26 загарэўся каля гадзіны ночы.

«Паколькі плошча пажару была досыць вялікая, меркаванай прычынай узгарання мы лічым падпал», - адзначыў прэс-сакратар.

Дом знаходзіцца на балансе Міністэрства культуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула