БЕЛ Ł РУС

У Мінску знойдзены абгарэлы труп пасля пажару ў замкнёнай гаспадарчай пабудове

16.08.2014 / 12:58

У Мінску выяўлены абгарэлы труп пасля пажару ў адной з прыватных калектыўных гаспадарчых пабудоў па вуліцы Панфілава, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

«16 жніўня ў 02.06 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога УМНС ад відавочцаў паступіла паведамленне аб пажары ў адной з прыватных калектыўных гаспадарчых пабудоў насупраць дома №3 па вуліцы Панфілава», — адзначылі ў сталічным УМНС.

Устаноўлена, што ў адной з калектыўных гаспадарчых пабудоў загарэлася маёмасць на плошчы 4 кв.м. Падчас тушэння пажару на абгарэлым матрацы знойдзены труп чалавека, пол і асоба якога ўстанаўліваюцца. Дзверы пабудовы на момант прыбыцця падраздзяленняў была зачыненая знутры.

Пажар быў ліквідаваны ў 02.19, прычына здарэння высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула