Папа Францішак заклікаў Паўночную і Паўднёвую Карэі дараваць адзін аднаму
Папа Францішак заклікаў Паўднёвую і Паўночную Карэі дараваць адзін аднаму, бо яны з'яўляюцца адным народам, адной сям'ёй, паведамляе Agence France-Presse.
Reuters.com
«Дараванне з'яўляецца дзвярыма, якія вядуць да прымірэння, нягледзячы на тое, што гэта можа здацца немагчымым, непрактычным і часам непрыемным», - сказаў пантыфік падчас выступу ў саборы Мендон у Сеуле.
«Усе карэйцы з'яўляюцца братамі і сёстрамі. Гэта члены адной сям'і, аднаго народа», — дадаў ён.
Папа Францішак заклікаў памаліцца усіх тых, хто сабраўся ў саборы, у тым ліку і прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе, за з'яўленне новых магчымасцяў па дыялогу паміж краінамі і ўрэгуляванні рознагалоссяў.