БЕЛ Ł РУС

Полацак: Салаўёвай пагражаюць крымінальнымі справамі

28.11.2007 / 21:59

Nashaniva.com

Дзяўчына прыйшла ў пракуратурe, каб напісаць скаргу адносна жорсткага затрыманьня яе два дні таму ля полацкага гарвыканкаму, а яе ўзялі і затрымалі.

Сёньня ў Полацку а 15:30 была затрыманая моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва. Дзяўчына прыйшла ў пракуратуру, каб напісаць скаргу адносна жорсткага затрыманьня яе два дні таму ля полацкага гарвыканкаму. Тады на будынку невядомыя зрабілі надпісы »Нас не спыніць» і «Малады фронт».

Кацярыну проста з пракуратуры завезьлі ў гарадзкі аддзел міліцыі, дзе дапытвалі па дзьвюх крымінальных справах: па артыкулах 193 «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі» (маецца на ўвазе «Малады фронт») і 139 «Абраза нацыянальнай сымболікі».

Пасьля супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у інтэрнаце, дзе пражывае Салаўёва. Кіраваў ператрусам Сяргей Афіцэраў. Іх цікавіла ўсё, што магло быць сьведчыць пра сяброўства дзяўчыны ў «МФ». У гэты час у Кацярыны адабралі мабільнік, на ўсе званкі адказваў адзін з «кадэбістаў».

Пазьней у міліцыі адбыўся яшчэ адзін допыт дзяўчыны. Толькі а 20‑йяе адпусьцілі. Кацярына кажа, што міліцыю таксама цікавілі больш за сто графіці, якія нядаўна зьявіліся на полацкіх сьценах.

Кацярына Салаўёва навучаецца на 2‑м курсе гістарычна‑філялягічнага факультэту Полацкага ўнівэрсытэту. Родам дзяўчына з Лепеля.

Зьміцер Панкавец

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула