БЕЛ Ł РУС

У хойніцкай кватэры столь упала на падлогу

18.08.2014 / 11:40

Увечары 17 жніўня ў адной з кватэр на другім паверсе двухпавярховага цаглянага васьмікватэрнага жылога дома 1955 г. пабудовы ў Хойніках адбыўся частковы абвал столевага перакрыцця.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, абвальванне адбылося на плошчы 9 квадратных метраў у зале двухпакаёвай кватэры. У гэты момант у суседнім пакоі знаходзіліся двое дарослых і двое непаўналетніх дзяцей. Ніхто не пацярпеў.

Дом знаходзіцца на балансе КЖУП «Хойніцкі камунальнік». Прычына абвальвання высвятляецца. Жыхары пацярпелай кватэры часова знаходзяцца ў сваякоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула