БЕЛ Ł РУС

Біскуп Гудзяк: Сепаратысты захопліваюць храмы і манастыры УГКЦ у Данецкай вобласці

18.08.2014 / 19:14

Nashaniva.com

На тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей прарасійскія баевікі здзяйсняюць напады на храмы і манастыры Украінскай грэка-каталіцкай царквы і пераследуюць вернікаў.

Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода заявіў біскуп УГКЦ Барыс Гудзяк.

«Украінская грэка-каталіцкая царква ў Данецкай вобласці перажывае значныя пераследы. Кафедральны храм у Данецку абняславілі. Тэрарысты зайшлі ў храм са зброяй, бомба ўпала на двор, кватэра ўладыкі запячатаная, аўто канфіскавалі. Учора, да прыкладу, манастыр сясцёр-служэбніц у Данецку быў «канфіскаваны» сепаратыстамі. Сёння будзе апублікавана заява пра гэта Найвялебнейшага Святаслава. Іншыя храмы на тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей працуюць, але святары знаходзяцца ў пастаяннай небяспецы», — адзначыў Барыс Гудзяк.

У мінулым месяцы ў СНБА Украіны заяўлялі, што баевікі ў Снежным размясцілі на купале царквы агнявы пункт, а на тэрыторыі царквы — мінамётныя разлікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула