БЕЛ Ł РУС

Урад Германіі не пацвярджае візіт Меркель у Кіеў

19.08.2014 / 10:45

Nashaniva.com

У прэс-службе федэральнага ўрада Германіі не пацвярджаюць інфармацыю аб візіце канцлера Ангелы Меркель ва Украіну, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на нямецкае выданне Spiegel.

«Прэс-сакратар федэральнага урада не пацвердзіў інфармацыю пра візіт», — адзначае выданне.

18 жніўня міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін паведаміў пра тое, што канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у бліжэйшы час наведае Украіну. «Канцлер Германіі не проста прыедзе да нас, яна прыедзе напярэдадні нацыянальнага свята [24 жніўня — Дзень Незалежнасці Украіны]. І я, ведаючы нямецкую палітычную і дыпламатычную традыцыю, магу сказаць, што гэта - абсалютна унікальны факт..», — заявіў Клімкін.

16 жніўня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка запрасіў федэральнага канцлера Германіі Ангелу Меркель наведаць Украіну 18-24 жніўня. Меркель яшчэ не бывала з візітам ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула