БЕЛ Ł РУС

У «ДНР» абвясцілі пра пачатак голаду ў Данецку

19.08.2014 / 19:31

Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі абвясцілі пра пачатак голаду ў Данецку. Пра гэта віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін распавёў у інтэрв'ю латвійскай радыёстанцыі Baltkom.

Чарга па ваду ў Данецку 18 жніўня, Dimitar Dilkoff / AFP

«У нас няма медыкаментаў, і пачынаецца голад — крамы стаяць пустыя», — заявіў Пургін. «Два мільёны чалавек пазбаўленыя пітной і нават тэхнічнай вады.

Гэта значыць з крана не цячэ наогул нічога», — дадаў ён.

Акрамя таго, па словах Пургіна, у горадзе назіраюцца сур'ёзныя праблемы з электразабеспячэннем. Жыхары горада не могуць пакінуць Данецк з-за адсутнасці гуманітарных калідораў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула