БЕЛ Ł РУС

Сёння: «Слован» — БАТЭ

20.08.2014 / 9:38

Nashaniva.com

Сёння пройдзе першы матч плэй-оф кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і славацкім «Слованам».

фота fcbate.by

Гульня адбудзецца ў Браціславе і пачнецца ў 21:45. Трансляцыю будзе весці тэлеканал «Беларусь-2».

Матч у адказ пройдзе ў аўторак, 26 жніўня, на «Барысаў-Арэне». Квіткі на гульню можна купіць толькі ў офісе Ticketpro.by на пр. Машэрава, 25. Цана — 75, 150 і 200 тыс. рублёў.

Каманда, што выйдзе пераможцам з двубою, будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

Каманда, што прайграе, — у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Г.зн. БАТЭ чакае яшчэ шэсць матчаў у еўракубках.

БАТЭ тройчы гуляў у гр. раўндзе Лізе чэмпіёнаў (2008/2009, 2011/2012, 2012/2013) і двойчы ў ЛЕ (2009/2010, 2010/2011).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула