БЕЛ Ł РУС

У баі за Ілавайск загінуў ураджэнец ЗША

20.08.2014 / 11:04

У ноч а сераду ў Ілавайску Данецкай вобласці працягваліся начныя вулічныя баі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

Паводле яго слоў, за вечар аўторка і ноч, пасля гібелі «Усмешкі» (пазыўны байца «Данбаса») загінулі яшчэ чатыры героі з батальёна Нацгвардыі «Данбас» і чатыры чалавекі з спецбатальёна міліцыі «Шахцёрск».

У тым ліку з батальёна «Данбас» загінуў грамадзянін Украіны амерыканскага паходжання — пазыўны «Франко».

Франко нарадзіўся і вырас у ЗША. 10 гадоў таму знайшоў працу ва Украіне менеджарам па продажах металапрадукцыі за мяжу ў Марыупалі, дзе і жыў усе гэтыя гады.

Інтэрв'ю з Франко, дзе ён падрабязна расказвае пра сябе і пра сваю матывацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула