БЕЛ Ł РУС

Відэаанлайн NN.BY: Алена Анісім адказвае на пытанні чытачоў і рэпарцёраў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі

21.08.2014 / 16:33

Nashaniva.com

Выказвайцеся пра пачутае

Сёння, 21 жніўня, з 16:00 намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім адказвае на пытанні журналістаў, а таксама чытачоў «Нашай Нівы».

На мінулым тыдні Алена Анісім абвесціла, што гатовая стаць кандыдатам ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

***

Алена Анісім нарадзілася 28 верасня 1962 года ў вёсцы Савані на Стаўпеччыне Мінскай вобласці. Скончыла філфак БДУ.

Яшчэ ў глухі савецкі час яна была актыўнай удзельніцай падпольнай незалежніцкай суполкі «Майстроўня». З 1991 года працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ.

Намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, адна з вядоўцаў штотыднёвай праграмы «Беларуская мова» на тэлеканале АНТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула