БЕЛ Ł РУС

Алег Хаменка рыхтуе ўнікальную праграму ў гонар бітвы пад Оршай

20.08.2014 / 18:38

Лідэр гурта «Палац» пакажа яе 8 верасьня, калі споўніцца 500 гадоў славутай перамозе пад Оршай.

Праграма завецца «500 год». Музыка скарыстаў у ёй напрацоўкі, зробленыя ў час працы над фольк-мюзіклам «Возера», так і не паказаным. А таксама фрагменты спеваў, запісаных у экспедыцыях ды зусім новыя музычныя прыдумкі. «Хацелася ўшанаваць такую значную дату нашай гісторыі і зрабіць нешта зусім нечаканае, нават для сябе самога. Так і зьявілася ідэя праграмы ў стылістыцы фольк-хаўсу», — распавёў Алег парталу Tuzin.fm.

Прэм’ера гэтага адмысловага праекту адбудзецца акурат у 500-ю гадавіну перамогі — 8 верасня, у клубе «Графіці». У межах вечарыны выступіць з сваім сэтам адзін з найлепшых электроншчыкаў краіны — Diamos Roll, заснавальнік гурту CherryVata. Квіткі на імпрэзу будуць каштаваць сімвалічна — 49 500 рублёў.

 Плануецца, што праект «500 год» пабачыць свет у падарункавым CD-варыянце абмежаваным накладам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула