БЕЛ Ł РУС

Абласныя правайдары «Белтэлекама» будуць часова адключаны ад інтэрнэту 21 жніўня

20.08.2014 / 20:52

РУП «Белтэлекам» часова адключыць абласных правайдараў ад інтэрнэту 21 жніўня, паведамілі ў прэс-службе аператара.

«У сувязі з правядзеннем работ на сетках сувязі магчыма кароткачасовае перапыненне доступу ў інтэрнэт у момант пераключэння трафіку кожнага з абласных правайдараў», — растлумачылі ў прэс-службе «Белтэлекама».

Работы на сетках сувязі будуць праводзіцца 21 жніўня з 00.00 да 06.00, яны закрануць усе абласныя цэнтры. У мінчукоў праблем з доступам у інтэрнэт узнікнуць не павінна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула