БЕЛ Ł РУС

У прэм'ер-міністра Бельгіі скралі ноўтбук з сакрэтнымі дакументамі

21.08.2014 / 12:31

rtl.be

Невядомыя выкралі ноўтбук прэм'ер-міністра Бельгіі Эліа дзі Рупа, паведамляе партал RTL.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў панядзелак, але прэса даведалася пра гэта толькі ў чацвер. Паліцыя паведаміла, што на цвёрдым дыску скрадзенага лэптопа захоўваліся важныя дакументы, якія тычацца ўнутранай палітыкі Бельгіі. Паводле мясцовай прэсы, у камп'ютары таксама маглі ўтрымлівацца канфідэнцыйныя звесткі пра каралеўскую сям'ю.

Ноўтбук з машыны прэм'ера выкралі, калі ён знаходзіўся ў спартзале.

Кіроўца ў гэты час таксама адлучыўся — як ён пазней растлумачыў, хацеў купіць што-небудзь у бліжэйшай кнігарні.

Злодзеі ўзламалі аўтамабіль і забралі камп'ютар, які палітык неабачліва пакінуў у багажніку. Выявіўшы прапажу, прэм'ер і яго кіроўца неадкладна звярнуліся ў бліжэйшае аддзяленне паліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула