БЕЛ Ł РУС

Першыя машыны з гуманітарнай калоны перасякаюць мяжу з Украінай

21.08.2014 / 15:15

Першыя грузавікі з расійскай гуманітарнай дапамогай заехалі на лінію мытнага кантролю расійскага пункта пропуску «Данецк».

«У цяперашні час расійскія і ўкраінскія мытнікі прыступілі да агляду грузаў першых чатырох Камазаў гуманітарнага канвою», — сказаў агенцтву «Інтэрфакс» прадстаўнік Паўднёвага мытнага ўпраўлення Раян Фарукшын.

Агенцтва ІТАР-ТАСС таксама паведамляе, што першы грузавік з расійскай гуманітарнай дапамогай перасёк расійскую мяжу і спыніўся на тэрыторыі ўкраінскага КПП «Ізварына».

Карэспандэнт агенцтва Reuters.com пацвярджае, што грузавікі ў цяперашні час пачалі рух у напрамку да мяжы з Украінай.

КаМАЗы заехалі на нейтральную тэрыторыю паміж прапускнымі пунктамі РФ і Украіны. Пакуль незразумела, ці можна ўжо казаць пра фармальны ўезд на тэрыторыю суседняй дзяржавы, адзначае агенцтва.

12 жніўня каля 270 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай выехалі з Маскоўскай вобласці.

Паводле расійскіх уладаў, грузавікі вязуць ва Украіну амаль 2 тыс. тон харчавання, вады, дзіцячага харчавання і медыцынскіх тавараў.

14 жніўня аўтакалона падышла да ўкраінскай мяжы і да апошняга часу знаходзілася ў Растоўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула