БЕЛ Ł РУС

У Луганску забілі ганаровага консула Літвы

22.08.2014 / 20:28

Літоўскага ганаровага консула ў Луганску Мікалая Зелянца выкралі і забілі прарасійскія сепаратысты — пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«З глыбокім смуткам толькі даведаўся, што ганаровы консул Літвы ў Луганску Мікалай Зелянец быў выкрадзены і брутальна забіты тэрарыстамі», — напісаў Лінкявічус ў сябе на Twitter.

Пацверджання або абвяржэння гэтай інфармацыі з боку сепаратыстаў пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула