БЕЛ Ł РУС

Эўра нарасхват

30.11.2007 / 13:34

Nashaniva.com

Дэфіцыт прыйшоў, адкуль не чакалі — з абменьнікаў пазьнікалі эўры


Начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў кажа, што прычына — у росце попыту на гэтую валюту ў звязку з тым, што ейны курс расце, а долара — падае.

І насельніцтва пачынае купляць еўра і пераводзіць у іх свае зберажэнні.

Яшчэ адна прычына, як распавёў Драздоў «Комсомольской правде в Белоруссии», палягае ў тым, што многія беларусы едуць на Каляды ў Еўропу, а Польшча, Латвія і Літва з 22 снежня ўступаюць у Шэнгенскую зону:

«Людзі імкнуцца атрымаць візы па старых коштах. Для гэтага патрэбны дарожныя чэкі ў еўра. Вось і скупляюць».

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула