БЕЛ Ł РУС

Сёння — самы важны матч: БАТЭ — Слован

26.08.2014 / 7:51

Nashaniva.com

Сёння барысаўскі БАТЭ правядзе для сябе самы важны матч сезона: у гульні ў адказ плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў беларускі клуб на «Барысаў-Арэне» згуляе са славацкім «Слованам» (21:45).

У першай гульні была нічыя — 1:1.

Калі БАТЭ сёння пераможа (або згуляе ўнічыю 0:0), ён чацверты раз у гісторыі выйдзе ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў (2008, 2011, 2012).

Калі прайграе — будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Еўрапейская восень нам гарантаваная, пытанне якая.

Трэніроўка, фота ФК БАТЭ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула