У Мінабароны Расіі прызналі перасячэнне вайскоўцамі ўкраінскай мяжы
Затрыманыя ва Украіне расійскія вайскоўцы патрулявалі ўчастак мяжы і, верагодна, перасеклі яе выпадкова, супраціў украінскім сілавікам пры затрыманні яны не аказвалі, заявіла РІА Навіны крыніца ў Мінабароны РФ.
«Названыя вайскоўцы сапраўды ўдзельнічалі ў патруляванні ўчастка расійска-ўкраінскай мяжы, перасеклі яе, верагодна, выпадкова на неабсталяваных, немаркіраваных участках, супраціву узброеным сілам Украіны пры затрыманні, наколькі нам вядома, не аказвалі», — сказала крыніца.