БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыляцела кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан

26.08.2014 / 11:58

У Мінск для ўдзелу ў Саміце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз прыбылі вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісар па гандлі Карэл дэ Гюхт.

Кэтрын Эштан у Мінску, фота БелТА.

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» іх сустракалі кіраўнік беларускага прадстаўніцтва Еўрасаюза Майра Мора і намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.

Яшчэ адзін удзельнік сённяшніх перамоў — еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Герман Этынгер — павінен прыляцець у 13.15.

З аэрапорта Кэтрын Эштан і Карэл дэ Гюхт адправяцца ў пасольства Украіны ў Мінску, дзе правядуць двухбаковую сустрэчу з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула