У Кастраме сабраліся сваякі затрыманых ва Украіне дэсантнікаў
Сваякі затрыманых ва Украіне вайскоўцаў палка 98-й Свірскай Чырванасцяжнай паветрана-дэсантнай дывізіі чакаюць сустрэчы з камандаваннем часткі ў Кастраме.
Пра гэта ў аўторак, 26 жніўня, паведамляе РБК са спасылкай на сваяка аднаго з вайскоўцаў.
Паводле яго слоў, камандаванне абяцала сустрэцца са сваякамі службоўцаў па кантракце ваенных у аўторак днём.
Раней СБУ паведаміла, што затрыманыя 10 расійскіх дэсантнікаў. Іх допыт і фота былі выкладзеныя ў Інтэрнет.