БЕЛ Ł РУС

Тэрарыстка з Барысава загінула пад Яленаўкай?

27.08.2014 / 8:26

СГ

24 жніўня байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны ў раёне сяла Яленаўка знішчылі калону тэрарыстаў. Пра гэта ў сваім блогу паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

«Пазаўчора, нядзельнай раніцай, паўрота байцоў «Шахцёрска» разам з узводам байцоў спецбатальёна міліцыі «Дняпро-1» пры падтрымцы некалькіх адзінак бранятэхнікі 51-й механізаванай брыгады, пад агульным кіраўніцтвам Руслана Анішчанкі, правялі разведвальна-дыверсійную аперацыю ў раёне блокпаста на трасе Донецк- Марыупаль у раёне сяла Яленаўка, што прыкладна за 20 км ад Данецка», — напісаў прадстаўнік МУС Украіны.

«Мэтай аперацыі было перашкодзіць прарыву групы баевікоў колькасцю каля 50 чалавек на некалькіх КрАЗах, «Уралах», КамАЗах праз блокпост Яленаўка. У выніку добра зладжаных і рашучых дзеянняў спецбатальёнаў міліцыі і армейцаў тэрарыстам быў нанесены сакрушальны ўдар», — распавёў Антон Герашчанка.

Фота разбітай калоны тэрарыстаў размешчаны па спасылцы.

На адным з фота інтэрнэт-карыстальнікі апазналі тэрарыстку Наталлю Красоўскую. Дзяўчына з Барысава стала вядомая дзякуючы скандальным інтэрв'ю, у якіх прызнавалася, што яна — снайперка і з радасцю забівае ўкраінцаў.

Фотасведчанні тут (асцярожна, выявы мёртвага цела).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула