БЕЛ Ł РУС

У Крычаве абрушыўся будынак гімназіі

29.08.2014 / 11:14

КМ

Ніхто не пацярпеў.

Фота з суполкі vk.com/krichev_city.

Фота з суполкі vk.com/krichev_city.

Фота з суполкі vk.com/krichev_city.

Фота з суполкі vk.com/krichev_city.

Як паведамілі ў МНС, здарэнне адбылося 29 жніўня каля 8.44. Загінулых і пацярпелых няма. Будынак гімназіі быў пабудаваны ў 1979 годзе. Прычыны абрушэння высвятляюцца.

На другім паверсе прыбудовы размяшчалася актавая зала, на першым — сталовая. Як растлумачылі ў абласным УМНС, шкода ацэньваецца, але ўжо вядома, што яна будзе сур'ёзнай. У сувязі з гэтым, хутчэй за ўсё, будзе распачата крымінальная справа.

Да канца дня будзе вядома, ці небяспечна гімназістам вучыцца ў будынку з 1 верасня.

Спецыяльная камісія Міністэрства адукацыі на чале з намеснікам міністра Сяргеем Рудым выехала ў Крычаў.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула