БЕЛ Ł РУС

Германія ўпершыню загаварыла пра «ваенную інтэрвенцыю» РФ ва Украіну

29.08.2014 / 17:04

У сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне ўрад Германіі ўпершыню загаварыў пра «ваенную інтэрвенцыю» з боку Расіі.

«Мы чакаем тлумачэнняў ад Расіі адносна паведамленняў пра неаднаразовыя парушэнні ўкраінскіх межаў, якія ў выніку сведчаць аб ваеннай інтэрвенцыі», — заявіў афіцыйны прадстаўнік нямецкага ўрада Штэфан Зайберт на прэс-канферэнцыі ў Берліне, перадае Deutche Welle.

Ён дадаў, што ўскосныя сведчанні «прысутнасці расейцаў і выкарыстання расейскіх узбраенняў» былі ўжо і раней, цяпер падставы для такіх сцвярджэнняў сталі больш важкімі. Такое развіццё падзей з'яўляецца «вельмі сур'ёзным і нічым не апраўданым», падкрэсліў прадстаўнік нямецкага ўрада.

Штэфан Зайберт пацвердзіў папярэднюю заяву канцлера Германіі Ангелы Меркель пра намер абмеркаваць на экстранным саміце ЕС новыя санкцыі супраць Расіі. У той жа час магчымасць паставак узбраенняў Украіне спікер адхіліў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула