БЕЛ Ł РУС

Расія просіць Захад «не ўзбуджацца» з-за яе «добраахвотнікаў» на Данбасе

29.08.2014 / 17:18

Расейскі МЗС заявіў, што на тэрыторыі Украіны ваююць «добраахвотнікі з многіх замежных краін, у тым ліку і з РФ.

Пра гэта ідзе гаворка ў каментары, апублікаваным у пятніцу.

«Безумоўна, ёсць ва Украіне і добраахвотнікі з Расіі, прычым па абодва бакі супрацьстаяння. Аднак калі міжнародная супольнасць будзе ўзбуджацца толькі з нагоды тых ці іншых сімптомаў украінскага крызісу, то наўрад ці гэта дапаможа яго пераадоленню», - заявілі ў МЗС РФ.

На думку расійскіх дыпламатаў, «не трэба паддавацца спакусе адвесці дыскусію ўбок ад галоўнай задачы: неабходнасці неадкладнага і безумоўнага спынення агню і хутчэйшага пачатку паўнавартаснага агульнаўкраінскія нацыянальнага дыялогу».

Адносна затрымання ва Украіне расійскіх вайскоўцаў МЗС РФ палічыў неабходным адзначыць наступнае:

«Украінскія ваенныя траплялі і да гэтага часу трапляюць на нашу тэрыторыю, у тым ліку з бронетэхнікай. Мы аказваем ім неабходную медыцынскую і іншую дапамогу і адпускаем. Разлічваем, што і ўкраінскі бок неадкладна паступіць аналагічным чынам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула