БЕЛ Ł РУС

На дзіцячым «Еўрабачанні» Беларусь прадставіць Надзя Місякова з песняй па-беларуску ВІДЭА

30.08.2014 / 12:30

Чатырнаццацігадовая Надзея Місякова з Мінска з песняй «Сокал» выйграла нацыянальны конкурс «Песня для «Еўрабачання», фінал якога адбыўся ўвечары 29 жніўня ў Мінску.

Акрамя пераможцы, у фінальным раўндзе ўдзельнічалі яшчэ дзевяць канкурсантаў: Юлія Левіна (Брэст), Ганна Ермаковіч (Брэст), Уладзіслава Дарашэвіч (Мінск), Алена Цітова (Магілёў), Дар'я Атрошанка (Маладзечанскі раён), Ангеліна Піпер (в. Астрамечава Брэсцкай вобласці), дуэт Ксеніі і Паўла Лашчэўскіх (Слонім), Антоній Канаплянік (Мінск), Ганна Зайцава (Мінск).

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура вызначаўся па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў. Надзея Місякова будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2014», які пройдзе 15 лістапада ў Валеце (Мальта).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула