БЕЛ Ł РУС

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з юбілеем і ўзнагародзіў яго ордэнам Аляксандра Неўскага

30.08.2014 / 17:07

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з 60-годдзем. 

У прыватнасці, паведамляе прэс-служба Крамля, Пуцін накіраваў свайму беларускаму калегу віншавальную тэлеграму. 

Акрамя гэтага расійскі прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджанні Аляксандра Лукашэнкі ордэнам Аляксандра Неўскага. 

У ходзе тэлефоннай размовы лідары дзвюх краін абмяняліся меркаваннямі па актуальных тэмах расійска-беларускага саюзніцкага ўзаемадзеяння. 

«Пытанні замежнапалітычнай каардынацыі абмяркоўваліся з акцэнтам на рэалізацыю вынікаў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны і прадстаўнікамі Еўрасаюза, якая прайшла 26 жніўня ў Мінску. У прыватнасці, падкрэслена важнасць арганізацыі ў беларускай сталіцы кансультацый кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў кіеўскіх улад, рэгіёнаў паўднёвага ўсходу Украіны, АБСЕ і Расіі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расійскага прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула