БЕЛ Ł РУС

ФІФА не будзе адбіраць у Расіі правядзенне ЧС-2018 па футболе

2.09.2014 / 22:53

Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр паведаміў, што ў Расіі не будуць адбіраць права на правядзенне чэмпіянату свету па футболе 2018 года з-за канфлікту з Украінай.

«Цяпер пытанне аб пазбаўленні Расіі права на правядзенне ЧС-2018 не стаіць. Мы знаходзімся ў той сітуацыі, калі ёсць поўны давер да краін-гаспадыняў чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў.

Зараз мы чакаем дакладу камітэта па этыцы. Байкот ніколі не прыносіў чаго-небудзь карыснага», - сказаў Блатэр.

Нагадаем, што раней заходнія палітыкі заклікалі ФІФА да пазбаўлення Расіі права на правядзенне ЧС-2018 у сувязі з анексіяй Крыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула