БЕЛ Ł РУС

Пуцін абмеркаваў з Парашэнкам пытанні спынення агню

3.09.2014 / 09:30

itar-tass.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам абмеркаваў першачарговыя крокі па спыненні кровапраліцця на ўсходзе Украіны, пункты гледжання Пуціна і Парашэнкі па магчымых шляхах выхаду з крызісу ў значнай ступені супадаюць,

паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

«Было працягнута абмеркаванне адносна ваеннага і гуманітарнага крызісу на Украіне. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі адносна таго, што трэба зрабіць у першачарговым парадку для хутчэйшага спынення кровапраліцця на паўднёвым усходзе гэтай краіны», - сказаў прэс-сакратар журналістам.

«Пункты гледжання прэзідэнтаў дзвюх краін аб магчымых шляхах выхаду з цяжкай крызіснай сітуацыі ў значнай ступені супадаюць»,— падкрэсліў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула