БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Пуцін і Парашэнка не дамаўляліся пра спыненне агню

3.09.2014 / 12:12

Nashaniva.com

Прэзідэнты РФ і Украіны не дамаўляліся аб спыненні агню ва Украіне, бо Расія не з'яўляецца бокам канфлікту, аднак абмяркоўвалі, як вырашыць канфлікт, паведаміў РІА Навіны прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі пасля яго тэлефоннай размовы з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным паведаміла, што вынікам размовы стала «дамоўленасць аб пастаянным спыненні агню ў Данбасе».

«Пуцін і Парашэнка сапраўды абмеркавалі крокі, якія б спрыялі б спыненню агню паміж апалчэнцамі і ўкраінскімі сілавікамі.

Дамаўляцца аб спыненні агню Расія не можа фізічна, бо не з'яўляецца бокам канфлікту», — заявіў Пяскоў РІА Навіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула