БЕЛ Ł РУС

У Заслаўі вандалы падпалілі білборд са Скарынам ФОТАФАКТ

3.09.2014 / 14:23

Улад Швядовіч

Аб гэтым паведаміў «Нашай Ніве» чытач з Заслаўя Уладзімір Садоўскі.

Вялізны білборд з выявай першадрукара быў размешчаны на адным са шматкватэрных дамоў з нагоды Дня беларускага пісьменства, які будуць адзначаць у горадзе у гэтыя выходныя. І вось, за некалькі дзён да свята, невядомыя падпалілі яго.

У Заслаўскім аддзеле міліцыі Мінскага РУУС паведамілі, што білборд быў падпалены ў ноч на 3 верасня. Першымі на месца прыбылі супрацоўнікі МНС, якія ўжо выклікалі міліцыю.

Зараз справа знаходзіцца ў працы, вядзецца вышук падазраваных, дадалі ў міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула