БЕЛ Ł РУС

У Малдове — падазрэнне на сібірскую язву

4.09.2014 / 14:25

Nashaniva.com

У Кагульскім раёне, што на поўдні Малдовы, падазрэнне на сібірскую язву. Пяць чалавек дастаўлены ў Кішынёўскую бальніцу для назірання і прафілактычнага лячэння, паведамляе Publika.md.

У Кагульскую бальніцу ўчора даставілі мужчыну з сяла Вадул-луй-Ісак з сімптомамі адкрытай формы сібірскай язвы. Вядома, што ён супрацоўнік прыватнай фермы ў гэтым сяле.

Спецыялісты выявілі яшчэ чатырох чалавек, якія былі ў кантакце з мужчынам, яны таксама працавалі на ферме. Усе яны дастаўлены ў Кішынёў для абследавання і прафілактычнага лячэння.

Для вывучэння сітуацыі на месцы ў Кагульскі раён адправіліся эпідэміёлагі з Кішынёва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула