БЕЛ Ł РУС

Аланд назваў умовы перадачы «Містраляў» Расіі

4.09.2014 / 19:55

Reuters.com

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў умовы перадачы Расіі першага верталётаносца «Містраль» - спыненне агню і палітычнае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне.

Як паведамляе агенцтва Франс-прэс, Аланд заявіў журналістам, знаходзячыся на саміце НАТО ва Уэльсе, што пастаўка Расіі «Містраль» не была скасаваная, але ўмовы для іх перадачы пакуль не саспелі.

«Якія ўмовы? Перамір'е і палітычнае ўрэгуляванне», - заявіў Франсуа Аланд. Паводле яго слоў, у выпадку далейшых ускладненняў, пастаўка верталётаносцаў будзе адкладзеная, але ад кантракту французскі бок адмаўляцца не мае намеру.

«Гэта можа адбыцца ў лістападзе, але ўмовы павінны быць выкананы», - цытуе прэзідэнта агенцтва Франс-прэс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула