БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Памежная тэрыторыя ўстанаўліваецца ў раёнах, што мяжуюць з Расіяй

5.09.2014 / 11:18

Аляксандр Лукашэнка 4 верасня падпісаў указ №433 «Аб унясенні змяненняў ва Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2009 г. №125», якім устанаўліваецца памежная тэрыторыя ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія прымыкаюць да дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.

«Гэта дасць магчымасць стварыць умовы для рэалізацыі ўскладзеных на органы памежнай службы задач і функцый у межах гэтай мясцовасці, а таксама арганізаваць належнае ўзаемадзеянне з памежнымі органамі Расійскай Федэрацыі, накіраванае на рашэнне задач па выяўленні і спыненні транзітнай незаконнай міграцыі, наркатрафіку і незаконнага перамяшчэння праз мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей», — растлумачылі ў прэс-службе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула