БЕЛ Ł РУС

У Маскве знялі шыльду ў гонар украінскага гісторыка Грушэўскага і пашкодзілі фасад дома

6.09.2014 / 10:52

У цэнтры Масквы невядомыя знялі мемарыяльную шыльду ўкраінскага палітычнага дзеяча Міхайлы Грушэўскага і пашкодзілі фасад гэтага дома.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

Па словах крыніцы, гэта адбылося ў мінулы чацвер, 4 верасня. Мемарыяльная дошка з надпісам «У гэтым доме жыў і працаваў выдатны дзяржаўны дзеяч Украіны, акадэмік АН СССР Міхаіл Сяргеевіч Грушэўскі» знікла з фасада дома 2/3 буд.1 1 на вуліцы Пагодзінская ў раёне Хамоўнікі.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Міхаіл Грушэўскі — гэта ўкраінскі гісторык, а таксама грамадскі і палітычны дзеяч. Ён быў адным з лідараў украінскага нацыянальнага руху, старшынёй Украінскай Цэнтральнай Рады і прафесарам Львоўскага універсітэта. У 1918 годзе яго абралі прэзідэнтам Украінскай народнай рэспублікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула