БЕЛ Ł РУС

Семярых афганцаў павесяць за групавое згвалтаванне

7.09.2014 / 17:14

Сямёра грамадзян Афганістана прысуджаныя судом да пакарання смерцю за групавое згвалтаванне чатырох жанчын.

Інцыдэнт адбыўся 23 жніўня ў прыгарадзе Кабула. Тады пераапранутыя ў паліцэйскую форму мужчыны напалі на жанчын, якія вярталіся з вяселля. Паведамляецца, што адна з ахвяраў была цяжарная.

Пасля мужчыны былі затрыманыя і апазнаныя пацярпелымі. Праз дзве гадзіны пасля затрымання яны прызналі сваю віну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула