БЕЛ Ł РУС

У Горадні зьявяцца зьявяцца беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках

4.12.2007 / 17:58

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкаму разам з раённымі адміністрацыямі пайшоў насустрач Бацькоўскаму камітэту ў справе арганізацыі беларускамоўных груп у дзіцячых садках.

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкаму разам з раённымі адміністрацыямі пайшоў насустрач Бацькоўскаму камітэту ў справе арганізацыі беларускамоўных груп у дзіцячых садках.

На сустрэчы з прадстаўніком гарадской адміністрацыі абмяркоўвалася магчымасць стварэння беларускамоўных груп і інфармацыйнай кампаніі па далучэнні бацькоў да бацькоўскага камітэта. Пра яе вынікі распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

"Як паведаміў адзін з арганізатараў Бацькоўскага камітэта Ігар Кузьмініч, у выніку гэтай размовы сёння гарадскія ўлады пачалі прапрацоўваць магчымасць стварэння рознаўзроставай беларускамоўнай групы з 13-ці дзетак. Улады шукаюць фінансаванне, памяшканне і спецыялістаў, якія маглі б працаваць у ёй. Мяркуецца, што група з’явіцца на базе дзіцячых садкоў № 54, 84 і 73".

Адзначым, што на сённяшні дзень у дзіцячых садках Гродна пакуль няма аніводнай групы з беларускай мовай выхавання і навучання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула