БЕЛ Ł РУС

РБК-Украіна: Новы этап мінскіх перамоваў адбудзецца заўтра

8.09.2014 / 11:18

Nashaniva.com

Перамовы 5 верасня, фота БелаПАН

Новы этап мінскіх перамоваў у фармаце Украіна — Расія — АБСЕ з лідарамі «Данецкай народнай рэспублікі» і «Луганскай народнай рэспублікі» чакаецца заўтра, 9 верасня.

Пра гэта ў сваім Facebook напісаў дарадца старшыні Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Канстанцін Батозскі, паведамляе РБК-Украіна

«Зараз у Марыупалі ўсё спакойна. А ноччу быў наступ па 3 напрамках. З танкамі, БТРамі, пяхотай. Перамір'е такое перамір'е. Заўтра новы этап мінскіх перамоваў», — паведаміў Батозскі.

Нагадаем, што 5 верасня на перамовах у мінскім «Прэзідэнт-гатэлі» быў падпісаны пратакол аб перамір'і на Данбасе.

У пратаколе таксама ішла размова аб абмене палоннымі і дастаўцы з Расіі на Данбас гуманітарнага грузу.Перамір'е было абвешчана з 18:00 5 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула