БЕЛ Ł РУС

Украінска‑беларуская «Масква»

4.12.2007 / 19:48

Nashaniva.com

Галоўны трэнер зборнай Украіны Алег Блахін прыняў прапанову ФК «Масква».


Алег Блахін

Галоўны трэнер зборнай Украіны Алег Блахін прыняў прапанову ФК «Масква». Разам з Алегам Блахіным едуць трэніраваць расейскую каманду Андрэй Баль і Алег Кузьняцоў.

Кантракт у галоўнага трэнера зборнай Украіны Алега Блахіна скончыўся. Раней паведамлялася, што прэзыдэнт Фэдэрацыі футболу Украіны Грыгоры Суркіс і Алег Блахін мелі гутарку на гэты конт, аднак канчатковае рашэньне павінна быць прынятае ў чацьвер пасьля паседжаньня выканкаму ФФУ, на якім будуць заслуханыя афіцыйныя вынікі гульняў украінскай зборнай у адборачным цыкле 2006-2010.

Нагадаем, што за «Маскву» выступаюць тры беларускія галкіпэры: Юры Жаўноў, Антон Амельчанка і Ільля Гаўрылаў. А зборная Украіны — супернік беларускай зборнай па адборачным цыкле да чэмпіянату сьвету ‑‑ 2010.

naviny.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула