БЕЛ Ł РУС

Чэхія ў паўтара раза павялічыць выдаткі на абарону

9.09.2014 / 10:49

Чэхія плануе павялічыць выдаткі на абарону да 2015 года на паўтара раза.

Згодна з паведамленнем, такое рашэнне ўзгаднілі тры асноўныя парламенцкія партыі ў пачатку верасня.

Згодна з рашэннем, чэшскі абаронны бюджэт будзе паступова падняты да 1,4% валавога ўнутранага прадукту (ВУП) да 2020 года.

Як паведамляецца, на 2014 год у бюджэце на абарону прадугледжана 41.99 млрд крон ($1,97 млрд), што складае 1,08% ВУП паводле дадзеных, апублікаваных Міністэрствам.

Згодна з новым планам, бюджэт на 2015 год зацвердзілі ў памеры 43,4 мільярда крон (2 мільярды даляраў), што крыху больш за суму, прапанаваную міністэрствам фінансаў краіны.

У 2016 і 2017 гадах абаронныя выдаткі павінны павялічыцца да 44 мільярдаў крон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула