БЕЛ Ł РУС

Расія пагражае знізіць пастаўкі газу ў Еўропу з-за рэверсу ва Украіну

9.09.2014 / 11:6

Расія прыгразіла ЕС зніжэннем паставак прыроднага газу, каб прадухіліць рэверсныя пастаўкі ва Украіну. Пра гэта паведамляе выданне Financial Times са спасылкай на прадстаўнікоў Еўракамісіі.

Па словах аднаго з еўрапейскіх дыпламатаў, прадстаўнікі Расіі цалкам адкрыта кажуць пра гэта. Акрамя таго, член Еўракамісіі сказаў выданню, што канчатковай мэтай магчымага зніжэння паставак у Еўропу з'яўляецца Украіна, аднак з-за гэтага могуць пацярпець еўрапейскія спажыўцы.

Прэс-сакратар «Газпрому» у каментары Financial Times з гэтай нагоды заявіў, што ўпершыню чуе аб зніжэнні паставак.

Камерцыйныя пастаўкі газу ва Украіну са Славакіі ў рэверсным рэжыме па трубаправодзе Ваяны — Ужгарад пачаліся 2 верасня. Раней кіраўнік «Нафтагаза» Андрэй Кобалеў заяўляў, што Украіна зможа задаволіць каля 40% сваіх патрэбаў ў імпартным газе праз рээкспарт з Еўропы.

2 верасня пачаліся рэверсныя пастаўкі газу са Славакіі, фота ria.ru

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула