БЕЛ Ł РУС

Беларусы спрабавалі нелегальна ўвезці ў Расію дзевяцярых грузінаў

10.09.2014 / 12:32

УШ

Жыхароў Грузіі схавалі ў фуры сярод запчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі.

На мінулым тыдні падчас сумеснага рэйду памежнікамі і супрацоўнікамі абласнога Упраўлення ФСБ была спынена спроба ўтойлівага пранікнення на тэрыторыю Расіі дзевяцярых грамадзян Грузіі. Паводле інфармацыі прэс-службы ПУ ФСБ Расіі па Смаленскай вобласці, каля дзевяці вечара ў раёне населенага пункта Чырвоная Горка на аўтадарозе Масква — Мінск быў спынены грузавы аўтамабіль «ДАФ», якім кіраваў грамадзянін Беларусі.

У грузавым адсеку аўтамабіля сярод запчастак сельгастэхнікі знаходзіліся дзевяць грамадзян Грузіі, адзін з іх — непаўнагадовы.

Ва ўсіх затрыманых адсутнічалі дакументы. Як высветлілася пасля, асабістыя рэчы і дакументы перавозіліся ў двух легкавых аўтамабілях, якія ехалі за грузавіком. Легкавыя транспартныя сродкі таксама былі затрыманыя. Кіроўцамі апынуліся дзве жанчыны — грамадзянкі Беларусі з Віцебскай вобласці.

Па факце незаконнага перасячэння мяжы праводзяцца следчыя дзеянні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула