Чысты прыбытак «Газрома» скараціўся на 40%
Чысты прыбытак расійскай кампаніі «Газпром» па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці ў студзені — сакавіку гэтага года скараціўся на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — да 231,6 млрд рублёў (6,19 млрд даляраў), гаворыцца ў справаздачы газавага холдынгу.
Разам выручка «Газпрома» за першы квартал вырасла на 7%.
Фінансавыя вынікі прыбыткаў «Газпрома» аказаліся горшымі за чаканні аналітыкаў.
У маі кампанія паведамляла, што чысты прыбытак у першым квартале года па расійскіх стандартах справаздачнасці знізіўся на 15%.