БЕЛ Ł РУС

Чэмпіёну-ампутанту Пісторыусу сёння будзе вынесены прысуд за забойства сяброўкі

11.09.2014 / 10:54

Паўднёваафрыканскі лёгкаатлет-ампутант Оскар Пісторыус прыбыў у суд Прэторыі, дзе ў чацвер будзе абвешчаны вердыкт па яго абвінавачванні ў забойстве сваёй сяброўкі Рэвы Стэнкамп.

Beeld.com

Акрамя Пісторыуса ў суд прыбылі яго адвакат Бары Ру, брат Карл і бацькі Рэвы Стэнкамп Бары і Джун.

Трагедыя адбылася 14 лютага 2013 года ў доме лёгкаатлета. Як пісалі мясцовыя СМІ, Стэнкамп збіралася зрабіць маладому чалавеку сюрпрыз на Дзень святога Валянціна. Ён, у сваю чаргу, прыняў яе за рабаўніка і стрэліў некалькі разоў. Дзяўчына атрымала раненні ў вобласць галавы, рук і грудзей.

Слуханні па справе, якія пачаліся 3 сакавіка 2014 года ў Прэторыі і надалей некалькі разоў па розных прычынах пераносіліся, завяршыліся 8 жніўня. Пісторыусу пагражае 25 гадоў турмы, калі будзе даказана, што забойства было наўмысным.

Reuters.com

Оскар Пісторыус — паўднёваафрыканскі бягун-ампутант, шасціразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў, які выступаў і ў спаборніцтвах з удзелам паўнавартасных спартсменаў. Сярэбраны медаліст чэмпіянату свету 2011 года ў эстафеце 4х 400 метраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула