БЕЛ Ł РУС

«Белая Русь» падала дакумэнты на рэгістрацыю

5.12.2007 / 17:23

Nashaniva.com

Цягам месяцу Міністэрства юстыцыі мае вынесьці рашэньне.


Аляксандар Радзькоў

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» падало дакументы на дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у міністэрстве.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам на працягу месяца міністэрства павінна разгледзець прадастаўленыя дакументы і вынесці рашэнне аб рэгістрацыі грамадскага аб’яднання, адмове ў гэтым з называннем прычын або адтэрміноўцы рэгістрацыі на тэрмін да аднаго месяца, калі працэс стварэння аб’яднання быў праведзены з нязначнымі парушэннямі, растлумачылі ў Мінюсце.

Рашэнне аб стварэнні РГА «Белая Русь» было прынята дэлегатамі ўстаноўчага з’езда грамадскага аб’яднання, які адбыўся 17 лістапада ў Мінску. Старшынёй Рэспубліканскага савета арганізацыі, у склад якога ўвайшлі 85 чалавек, дэлегаты выбралі міністра адукацыі Аляксандра Радзькова.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула