БЕЛ Ł РУС

Наталія Арэйра выступіць у Мінску 14 снежня

11.09.2014 / 16:47

Уругвайская спявачка і актрыса Наталія Арэйра наведае Беларусь ужо ў гэтым годзе. Зорка мыльных опер выйдзе на сцэну Палаца спорту 14 снежня, каб выканаць свае старыя і новыя песні, а таксама дадаць лацінаамерыканскай палкасці ў снежаньскі Мінск.

За акіянам Наталія Арэйра стала вядомай дзякуючы галоўным жаночым ролях у аргентынскіх серыялах «Багатыя і знакамітыя» і «Дзікі анёл». У Расіі дзейнічаюць дзясяткі фан-клубаў Наталіі, удзельнікі якіх актыўна сочаць за творчым жыццём любімай актрысы. У Беларусі таксама ёсць супольнасць прыхільнікаў 37-гадовай зоркі.

Mузычная дзейнасць Арэйра атрымала не меншую славу, чым акцёрская. Яна выпусціла 3 альбомы, адзін сінгл, напісала мноства саўндтрэкаў да фільмаў і серыялаў. Дыскі Арэйра былі прададзеныя па ўсім свеце мільённымі накладамі.

У мінулым годзе выступ Наталіі Арэйра адбыўся ў Маскве. Першапачаткова арганізатары запланавалі толькі адно шоу. Аднак адразу ж пасля анонсу прыхільнікі рынуліся раскупляць квіткі, і ўсім жадаючым іх не хапіла. У выніку ўлюбёнка публікі дала ажно тры канцэрты запар, два ў Маскве і адзін у Санкт-Пецярбургу. Ля гатэляў, дзе Наці спынілася са сваёй сям'ёй, кругласутачна дзяжурылі фанаты. На самім шоу прыхільнікі зладзілі флэш-моб: апрануліся ў чырвоныя кепкі набакір, як гераіня Мілаграс, якую грала Арэйра ў серыяле «Дзікі анёл».

8 фактаў пра Наталію Арэйра:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула