БЕЛ Ł РУС

Максім Рыжанкоў змяніў Віктара Камянкова на чале Беларускай федэрацыі баскетбола

11.09.2014 / 20:22

У кіраўніцтве Беларускай федэрацыі баскетбола (БФБ) адбыліся змяненні.

На сённяшняй пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі БФБ яе старшыня Віктар Камянкоў, які ўзначальваў арганізацыю са снежня 2008 года, заявіў аб жаданні пакінуць сваю пасаду па стане здароўя. У мінулым годзе Віктар Камянкоў перанёс мікраінсульт.

У выніку галасавання ўдзельнікі канферэнцыі выбралі новым старшынёй БФБ памочніка Прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максіма Рыжанкова.

Яго намеснікамі сталі Андрэй Балабін, Пётр Дзяржынскі, Ягор Мешчаракоў і Уладзімір Расека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула