БЕЛ Ł РУС

У Маскве на Лубянцы паставілі копію помніка Дзяржынскаму

12.09.2014 / 09:06

Nashaniva.com

Актывісты і дэпутаты КПРФ ўсталявалі копію помніка Феліксу Дзяржынскаму ў цэнтры Масквы на Лубянскай плошчы.

Гэта было зроблена ў гонар 137-й гадавіны з дня нараджэння заснавальніка ВЧК. Паўтараметровая гіпсавая скульптура прабыла на плошчы некалькі гадзін, потым камуністы знеслі яе, перадае Бі-Бі-Сі.

Акцыя не была ўзгоднена з уладамі Масквы. 

Помнік Дзяржынскаму перад будынкам КДБ дэмантавалі ў жніўні 1991-га пасля падзення камуністычнага рэжыму. Яго перавезлі ў парк мастацтваў «Музеон» на Крымскім Валу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула