Парашэнка паведаміў пра вызваленне 57 палонных украінскіх вайскоўцаў
Пра гэта прэзідэнт Украіны напісаў сёння раніцай на сваёй старонцы ў Facebook.
«У выніку перамоваў з палону баевікоў вызваленыя ўчора 21 і сёння 36 украінскіх вайскоўцаў. Час перамір'я дае нам вызваліць нашых хлопцаў, умацаваць армію, пабудаваць магутную лінію абароны і абараніць гарады і вёскі», — напісаў Пятро Парашэнка.